BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Тадэвуш Касцюшка як сімвал свабоды для беларусаў у выгнанні

Сёння, 4 лютага 2025 года, спаўняецца 279 гадоў з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі – выдатнага ваеннага і палітычнага дзеяча, нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і ЗША.

Ягоныя ідэі барацьбы за незалежнасць і сацыяльную справядлівасць працягваюць заставацца актуальнымі, асабліва для беларусаў, вымушаных пакінуць радзіму. 

Пра сучаснае значэнне фігуры Касцюшкі для беларусаў у выгнанні разважае гісторык Аляксандр Пашкевіч:

–  Касцюшка вельмі пазітыўны чалавек, ён змагаўся за добрыя ідэі, і ўсё сваё жыццё на гэта паклаў. Нарадзіўся на нашай зямлі і вядомы не толькі ў Беларусі, але і ў свеце. Чалавек выехаў у свой час, дамогся поспехаў у іншых краінах, але тым не менш не забыўся на сваю Радзіму. І пры першай неабходнасці вярнуўся ў яе, пасля таго зноў мусіў пакінуць Радзіму, застаўся ў яе гісторыі. Гэта сведчыць, што ні ў якіх абставінах нічога не страчана, нават калі сутыкаецца чалавек з цяжкім крызісам у жыцці, то гэта не азначае, што ён ужо спісаны і не застанецца ў гісторыі.

У 2017 годзе ў швейцарскім Залатурне, дзякуючы беларускай дыяспары, з’явіўся помнік Тадэвушу Касцюшку — першы, усталяваны беларусамі за мяжой. Акрамя таго, на радзіме Касцюшкі, у Косаве (Івацэвіцкі раён, Берасцейская вобласць), працуе адноўленая ў 2004 годзе сядзіба-музей ягонай сям’і.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з адкрытых крыніц