BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Тату-мастак з Гомеля перажыў перасадку сэрца ў Польшчы. Ён мае патрэбу ў дапамозе

Паўтара года гомельскі тату-мастак праляжаў у шпіталі, змагаючыся за сваё жыццё. Сёлета з’явілася надзея — Іллі перасадзілі новае сэрца. Але за час лячэння творца стаў у Польшчы чалавекам без статусу і грошай.

Каб падтрымаць тату-майстра, BYSOL адкрыў збор.

Сэрца Іллі вырашыла спыніцца ў 2021 годзе — маладому чалавеку паставілі кардыёстымулятар. Але праз год прыбор выйшаў са строю і клапан разбурыўся. У мастака застаўся толькі адзін шанец — перасадка новага сэрца. Паўтара года Ілля праляжаў у шпіталях, згубіўшы з-за гэтага працу, жытло і дакументы.

У гэтым складаным становішчы творца і звяртаецца па дапамогу.

Яму патрэбны сродкі на аплату пакоя ці месца ў хостэле, а таксама на лекі і адмысловае харчаванне.

“У мяне няма сям’і і “сваіх” у Польшчы. Сябры падтрымлівалі, як маглі, але іх рэсурсы ўжо скончыліся. А мне ўсё яшчэ патрэбна дапамога, каб далячыцца і не застацца на вуліцы. Я вельмі хачу вярнуцца да творчасці, якой жыў усё жыццё, і працягваць рабіць людзям добрае і прыгожае”, – звяртаецца да ўсіх Ілля.

Падтрымаць тату-майстра можна тут.