Кіраўнік Таварыства «Беларуская дыяспара ў Польшчы» Аляксей Дзікавіцкі паведаміў, што арганізацыя атрымала з Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі (MSWiA) адказ пра перадачу іх звароту ва Управу ў справах замежнікаў з просьбай «зрабіць адпаведныя захады» адносна прапанаваных паправак у Закон аб замежніках.

Раней Таварыства прапанавала павялічыць тэрмін пошуку працы пасля звальнення з 30 да 90 дзён, каб палегчыць становішча замежнікаў, у тым ліку беларусаў. Кажa Аляксей Дзікавіцкі:
-Не скажаш, што высокі ровень беспрацоўя ў Польшчы, але тым не менш, гэта даволі стрэсавая сітуацыя, калі чалавеку трэба шукаць вельмі хутка працу і ўвесь час азірацца на тое, ці не пазбавяць яго дазволу на жыхарства. Праўдападобна, калісьці ўжо менавіта так было, былі гэтыя 90 дзён, каб людзі маглі больш спакойна шукаць іншую працу. Важна, што на гэта міністэрства звярнула ўвагу. Спадзяюся, што ў змене ў закон наша прапанова будзе ўлічана.
У звароце тлумачыцца, што сітуацыя, калі замежнік вымушаны знайсці працу за 30 дзён, часта становіцца крыніцай стрэсу і ўразлівасці, асабліва для грамадзян Беларусі, якія нярэдка вымушаныя пакідаць радзіму праз рэпрэсіі. Павелічэнне тэрміну да 90 дзён дало б магчымасць знайсці адпаведнае месца працы замест таго, каб згаджацца на любую прапанову дзеля захавання легальнага статусу.
Цалкам гутарка:






