Праваабаронца Раман Кісляк паспрабаваў правесці пікет каля Міністрэства ўнутраных спраў Грузіі. Аднак літаральна праз хвіліну да яго завіталі супрацоўнікі паліцыі, якія забаранялі ладзіць акцыю каля будынка міністэрства.

Распавядае Раман Кісляк:
– Падышлі супрацоўнікі паліцыі. Нейкі час разбіраліся з дакументамі і ў выніку заявілі, што тут нельга пікетаваць, будынак Міністэрства ўнутраных спраў. Я сказаў, што магу адысці на нейкую адлегласць. Але яны сказалі, што ўся вуліца пад забаронай на пікетаванне, таму што праводзіцца нейкая спецаперацыя. Гэта ўпершыню, і ў гэтым месцы я ўжо пікетаваў некалькі разоў. Можна сказаць, што да дзясятка разоў мы там пікетавалі. Гэта ўпершыню такое патрабаванне прагучала. Канешне, у мяне вялікія сумневы ў тым, што сапраўды праходзіла нейкая спецаперацыя.
Гэтым пікетам праваабаронца спрабаваў распачаць серыю пікетаў у абарону тых людзей, што стаяць у чарзе, каб падацца на статус міжнароднай абароны ў Грузіі:
– Пікеты гэтыя былі прысвечаныя праблемам, якія ўзнікаюць у прасіцеляў прытулку. Гэта быў першы пікет з серыі – лаўка, навес, прыбіральня, таму што менавіта лаўкі, навеса і прыбіральні не хапае тым, хто стаіць у чарзе. У Дэпартаменце міграцыі колькасць людзей павялічваецца, часам людзі не могуць прайсці за палову дня ці за цэлы дзень.
Сярод тых, хто падаўся на статус міжнароднай абароны ў Грузіі, больш сотні беларусаў, сярод якіх і сам Раман Кісляк. Яму ўжо двойчы адмовілі ў атрыманні гэтага статусу ў Грузіі.
Цалкам матэрыял:


Беларускае Радыё Рацыя






