BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ТБК у Літве перадалі архіў беларускага патрыёта Рыбікаўскаса

На 500 экзэмпляраў кніг беларускіх пісьменнікаў стала больш у бібліятэцы Таварыства беларускай культуры ў Літве. Жонка беларускага патрыёта Йозаса Рыбікаўскаса Ірэна Рыбікаускене перадала таварыству ўвесь архіў свайго мужа разам з дэдыкацыяй.

Паводле старшыні Таварыства беларускай культуры ў Літве Аляксандра Адамковіча, для Ірэны Рыбікаускене было важна перадаць беларусам кніжны архіў мужа і яшчэ адну значную сямейную рэліквію:

– Перадала таксама з архівам і галоўную рэліквію сям’і – гэта бел-чырвона-белы сцяг, сапраўдны сцяг Вольнай Беларусі, а не чырвона-зялёную анучу, як тут некаторыя яшчэ захоўваюць, а  сапраўдны беларускі сцяг. Гэтым таксама шмат сказана, што нават тады ён яго перазахоўваў і галоўнае, што меў у сябе.

Як дадае Аляксандр Адамковіч, Йозас Рыбікаўскас вельмі граматна збіраў сваю бібліятэку, ім перадалі ў спадчыну ўсе тамы збору твораў Уладзіміра Караткевіча, Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Гарэцкага ды іншых беларускіх аўтараў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіва Аляксандра Адамковіча