BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Тэлефоннае махлярства ў Беларусі застаецца актуальнай праблемай

Тэлефоннае махлярства ў Беларусі застаецца актуальнай праблемай, – паведамілі ў Следчым камітэце.

З пачатку года па дадзеных фактах ужо заведзена 23 крымінальныя справы, а даверлівыя беларусы пасля тэлефоннай гутаркі з ашуканцамі агулам згубілі звыш 200 тысяч рублёў. Улюблёная схема злачынцаў – прадстаўляцца супрацоўнікамі банкаў і сілавых органаў.

Па словах юрыста, махляры бесперапынна павышаюць свой узровень, чаго, на жаль, не скажаш пра патэнцыйных ахвяр:

– Вельмі важны момант – кожнаму чалавеку трэба падвышаць узровень сваёй фінансавай адукацыі. То бок ведаць, якія схемы выкарыстоўваюць махляры, як ім неабходна супрацьстаяць. Публікуюцца розныя матэрыялы, артыкулы па фінансавай адукацыі і ў прыватнасці па фінансаваму махлярству. Гэты матэрыял пастаянна абнаўляецца і актуалізуецца. Да гэтага пытання кожнаму чалавеку неабходна падыходзіць грунтоўна.

Летась у Беларусі было зарэгістравана звыш 12 тысяч фактаў махлярства з выкарыстаннем сучасных тэхналогій. Раскрыццё такіх злачынстваў вагаецца ў межах 20%.

Беларускае Радыё Рацыя