BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Telegram будзе раскрываць IP-адрасы карыстальнікаў на запыт праваахоўнікаў

Здымак ілюстрацыйны / Yuri Samoilov

Telegram будзе раскрываць нумары тэлефонаў і IP-адрасы карыстальнікаў, якія парушаюць правілы, па запытах праваахоўных органаў. Такія меры павінны “адпудзіць злачынцаў”, напісаў заснавальнік месэнджэра Павел Дураў. Ён паведаміў, што каманда Telegram абнавіла ўмовы прадастаўлення паслуг і палітыку прыватнасці, забяспечыўшы іх аднастайнасць ва ўсім свеце.

“IP-адрасы і нумары тэлефонаў тых, хто парушае нашы правілы, могуць быць раскрыты адпаведным органам у адказ на абгрунтаваныя юрыдычныя запыты”, — гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, раней СМІ пісалі, што Telegram пасля затрымання яго заснавальніка Паўла Дурава ў Парыжы пачаў супрацоўнічаць з іншымі краінамі, падаючы інфармацыю па запытах іх праваахоўных органаў.

Крыніца: БАЖ