Міністэрства інфармацыі Беларусі ўнесла тэлеграм-канал «Священный Белавуд» у спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.

«Першая «ўзнагарода» ад уладаў за адданую працу дакацілася і да мяне, — пракаментаваў гэта рэдактар канала. — Прадказальна і чакана, бо экстрэмісцкі спіс медыяў амаль бяздонны і папаўняецца з хуткасцю павадка. Што гэта зменіць? У працы канала — нічога. Проста падпісчыкам і чытачам канала, якія знаходзяцца ў Беларусі, можа пагражаць штраф і адміністратыўная адказнасць за чытанне канала. Папярэджаны — значыць узброены. А я працую далей!», — выказаўся заснавальнік канала.