BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Толькі 10% медыкаў з Беларусі гатовы вярнуцца з міграцыі”

Каманда “Банка Ідэй” — платформы экспертнай супольнасці Беларусі, апублікавала новае даследаванне, прысвечанае беларускім медыкам, якія пасля падзей 2020 года апынуліся ў вымушанай эміграцыі.

Даследаванне мае назву «Беларускія медыцынскія спецыялісты ў эміграцыі: ідэнтычнасць, інтэграцыя і прафесійная адаптацыя ў Польшчы, Літве і Германіі» і грунтуецца на анкетаванні 48 рэспандэнтаў.

Яно паказвае, што для многіх беларускіх медыкаў ад’езд з краіны быў не кар’ерным выбарам, а вымушанай рэакцыяй на палітычны ціск пасля 2020 года. У новай краіне ім даводзіцца не толькі пачынаць працэс прафесійнай адаптацыі і настрыфікацыі дыпломаў, але і фактычна аднаўляць сваю прафесійную ролю.

Як праходзіць гэты працэс інтэграцыі? З якімі бар’ерамі сутыкаюцца беларускія медыкі ў Еўрапейскім Саюзе? І ці бачаць яны магчымасць вяртання ў Беларусь? Пра гэта ў праграме “Госць Рацыі” распавядае ўкладальнік даследавання, сацыёлаг Андрэй Друцкі.

РР: У вашым даследаванні адзначаецца, што пасля падзей 2020 года медычная супольнасць у Беларусі апынулася пад моцным ціскам. Мы памятаем, што медыкі аказвалі дапамогу пратэстоўцам, часта замоўчвалі факты звароту да медыкаў агулам. І медыкі таксама былі пад пагрозай гвалту. Як, паводле вашых дадзеных, гэтая сітуацыя паўплывала на рашэнне многіх медыкаў з’ехаць з краіны?

Андрэй Друцкі: Бо гвалт – гэта тое, што, скажам так, дашліфавала. Бо кавід, пра які ўвогуле забыліся, што быў вельмі моцны кавід, і менавіта лекары былі ўвесь той год, пачынаючы з зімы, ужо настолькі выкарыстаныя на 300-400%, то бок яны настолькі былі напружаныя і эмацыйна на пад’ёме, што тое, што пачало потым адбывацца ў другой палове года – гэта яшчэ больш іх пахліснула. Хаця зноў-такі таксама можна адзначыць, што значная колькасць не паехала адразу пасля 2020 года, большая частка з якіх трапіла да нас у выбарку, гэта тыя, хто з’ехалі пасля 2022 года. То бок пасля таго, як пачаліся актыўныя ваенныя дзеянні і стала зразумела, што хуткіх змен не будзе. А першапачаткова можна заўважыць, што значная частка чакала, што змены могуць прыйсці даволі хутка.

РР: Таму па якой прычыне большасць медыкаў пакінула Беларусь паводле вашага даследавання?

Андрэй Друцкі: Большая частка, гэта прыблізна адна траціна, гэта альбо непасрэдны палітычны пераслед, альбо боязь за тое, што ён у адносінах да іх асабіста пачнецца бліжэйшым часам. То бок гэта перажыванне за сваю бяспеку, у суме – гэтыя дзве пазіцыі набралі ў суме больш за 30%, таму ў суме 70% гэта тыя, якія выехалі менавіта па палітычных меркаваннях.

РР: Яшчэ да 2020 года быў паток медыкаў і ў Польшчу, і ў Літву, і ў Нямеччыну, якія з’язджалі па эканамічных прычынах, ці трапілі ў вашую выбарку даследавання менавіта тыя медыкі, якія пакінулі Беларусь цягам апошніх пяці год менавіта па эканамічных прычынах, а не палітычных?

Андрэй Друцкі: У суме зноў-такі з тых 48, якія адказваліЮ у нас атрымалася крыху больш за 8%. Гэта тыя, якія выехалі ў пошуках кар’ернага росту і фінансавых выгад, то бок большая частка аддала перавагу іншым прычынам, таму ў суме выезду, улічваючы, што колькасць тых, якія выехалі пасля 2020 года, была значна большая. Але магчыма, што яны ў большай ступені патрапілі ў нашу выбарку, бо метадалогія выкарыстоўвалася снежным комам, то бок той, хто адказваў, ён рэкамендаваў, да каго наступнага можна звярнуцца, хто можа пагадзіцца на гэта адказаць, адну-дзве асобы. І таму не ведаючы генеральную сукупнасць, у нас няма дадзеных ні агульных, ні нават па краінах, колькі грамадзян Беларусі працуе ў сістэме аховы здароўя той жа самай Польшчы і Літвы альбо Нямеччыны. Таму мне цяжка вызначыцца ў такіх строга навуковых крытэрах, але тое, што паказала наша даследаванне, што эканамічныя чыннікі выезду былі мінімальныя, і ў асноўным у тых, якія сапраўды выехалі да 2020 года.

Цалкам гутарка:

З “Госцем Рацыі”, укладальнікам даследавання пра беларускіх медыцынскіх спецыялістаў у эміграцыі, сацыёлагам Андрэем Друцкім, размаўляла Вольга Сямашка.

Беларускае Радыё Рацыя