Толькі 8% удзельнікаў выбараў трэцяга складу Каардынацыйнай рады былі з Беларусі, сведчаць вынікі сацыялагічнага апытання, праведзенага праграмным дырэктарам “Беларускай Акадэміі” сацыёлагам Генадзем Коршунавым. Паводле даных даследавання, 92% выбаршчыкаў прагаласавала з іншых краін.
Гаворачы пра сімпатыі выбаршчыкаў, сацыёлаг адзначае: спіс “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду” часцей выбіралі рэспандэнты, якія жывуць у Беларусі, “Еўрапейскі выбар” і “Моладзевы наступ” карысталіся большай папулярнасцю ў прадстаўнікоў дыяспары. Апытанне паказала, што галоўнай прычынай адмовы ад удзелу ў выбарах стаў “непакой за бяспеку (сваю і блізкіх)”.
Выбары ў КР трэцяга складу прайшлі 25–27 траўня, прагаласавала 6.723 чалавекі. Абрана 80 дэлегатаў.
Беларускае Радыё Рацыя