BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Толькі ў Менску пачатыя соткі спраў за пратэсты 2020 года

У Менску на бягучы час вядома пра некалькі сотняў чалавек, якія цягам апошніх тыдняў сталі фігурантамі крымінальных справаў аб удзеле ў пратэстах 2020 года.

Праваабаронцы адзначаюць, што гэта звязана з тым, што хутка міне пяць гадоў з моманту акцый пратэсту, адпаведна скончыцца тэрмін даўнасці прыцягнення да адказнасці паводле арт. 342 КК. Пасля гэтага, згодна з заканадаўствам, нельга будзе судзіць удзельнікаў па ім.  У той жа час праваабаронцы «Вясны» адзначаюць, што пераслед паводле арт. 293 КК («Удзел у масавых беспарадках») працягнецца.