Таццяне Анціповіч 37 гадоў. Яна менчанка. Скончыла Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «маркетынг» у 2010 годзе і з таго часу працуе ў гэтай сферы.

Таццяна працавала ў вялікіх кампаніях. У 2017 годзе прыйшла ў МТБанк, дзе ў 2020-м дарасла да намесніцы кіраўніка ўпраўлення маркетынгу. У 2023-м кіравала маркетынгам сегмента B2C (прадукты для фізічных асобаў).
Некалькі разоў Анціповіч трапляла ў рэйтынг самых эфектыўных маркетолагаў Беларусі, а ў 2022-м увайшла ў дзясятку найлепшых. Яна атрымлівала ў складзе каманды за сваю працу і іншыя прэстыжныя прэміі, піша «Наша Ніва». У 2024-м дзяўчына сышла з МТБанка. Цяпер працуе ў анлайн-латарэях.
Таццяну асудзілі па ч. 1 арт. 342 КК — «удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і прысудзілі «хатнюю хімію». Яе дадалі ў міліцэйскі «спіс экстрэмістаў».






