1 сакавіка беларусы Варшавы выйшлі на сваю традыцыйную акцыю. Гэтым разам яны абмеркавалі сітуацыю ва Украіне, адзначылі перамену ў палітыцы ўкраінскай ўлады да дыктатарскага рэжыму ў Беларусі, а таксама выказалі падтрымку народу Ірана, якому Амерыка дапамагае дамагчыся волі і дэмакратыі.

Гаворыць аганізатар акцыі, сябра грамадскага аб´яднання «Акцыі беларусаў Варшавы» і Беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да волі» Васіль Плешкуноў:
-24 лютага мы выйшлі разам з украінскай дыяспарай супраць вайны, распачатай расейскай уладай. Ужо 4 гады рашысцкая навала спрабуе захапіць Украіну. Сёння мы выйшлі ізноў на плошчу Каперніка, каб нагадаць пра гэта. Плюс прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі па-іншаму выказаўся пра беларусаў і так званыя ўлады Беларусі. У дэмсіл з’явіўся, можна сказаць, новы прыхільнік.
Падчас акцыі выступіў лідар Руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык, як напомніў пра гадавіну смерці ў калоніі вядомага апазіцыянера Ігара Ледніка. Таццяна Астроўская – удзельніца беларускага пункта нязломнасці ў Кіеве – нагадала пра патрэбу ў дапамозе Украіне, бо зараз змаганне беларусаў за свабоду Беларусі менавіта там.

Скончылася акцыя агульным здымкам на памяць і прыватнымі размовамі між сабой яе ўдзельнікаў.
Цалкам матэрыял:









Беларускае Радыё Рацыя






