Беларускія творцы працягваюць ладзіць за мяжой (у тым ліку і ў Польшчы) калядныя імпрэзы.

“Для нашых продкаў гэта сапраўды быў важны і магічны час”, — распавялі фалькларысткі Наталка і Ганя нашаму радыё.
РР: Традыцыйныя беларускія калядкі — якія яны?
Ганя – Па-першае, гэта весялосць. Раней, напрыклад, людзі чакалі, выходзілі адразу, як толькі пачулі, што ідуць калядоўшчыкі. Гэта адразу было чутна, бо музыкі гралі, а дзяўчаты і хлопцы спявалі. Калі ў хату заходзілі калядоўшчыкі, гэта значыла, што будзе ўсё добра, калі вы іх пачаставалі, а яны вам усё пажадалі. Усе абрады будуць выканалі. Значыць, дом будзе ў дастатку і ў міры, і будзе там сяброўства. Але адзінае месца, куды калядоўшчыкі, напрыклад, не заходзілі, — калі ў гэтым годзе хтосьці памёр у гэтай хаце. Тады яны ўжо не заходзілі, а так — абавязкова заходзілі. Напрыклад, вясковыя жыхары ведалі кожную хату, дзе які гаспадар жыве. У адной хаце маглі адну песню праспяваць, а ў другой — іншую. І гаспадары ўжо чакалі, слухалі, што ім там напяваюць. Калі гаспадар не быў шчодрым у гэтым годзе, тады маглі і напяяць нешта не тое.
Наталка – Пажартаваць у песні таксама можна было. І жыхары вельмі чакалі, запрашалі, выходзілі сустракаць калядоўшчыкаў. Бо калядоўшчыкі былі такімі свабоднымі людзьмі. Калі сусед быў крыўдны і шкодны, маглі нават не завітаць да яго. Таму ўсе хацелі падтрымліваць сувязь і дабрабыт у сваёй хаце і вёсцы. Яны сустракалі калядоўшчыкаў, чакалі іх, рыхтавалі пачастункі, кілбасы, гарэлку, печыва. Бо гэта вяселле, гэта радасць, такое ператварэнне зімы ў лета. Адметная такая гадзіна года — вясёлая і радасная.
РР: Вы ў каляднай гісторыі ўжо даўно, і калядаванне для вас не новае. Якія яшчэ яскравыя гісторыі адбываліся падчас калядавання?
Ганя – Мяне, напрыклад, уражвалі гісторыі, калі я прыходзіла да нейкіх бабулечак, якія на зіму былі забраныя з хаты дзецьмі. Дзеці былі ўжо 50-60 гадоў, яны радасна ўсміхаліся, а бабулі ўжо рыдали. “Ой, дзетачка, гэта ж у нас такое было!” І пачыналі ўзгадваць, як раней у гэтай вёсцы рабілі, што адмыслова рабілі на каляды. Таксама была такая гісторыя, калі мы з хлопцамі спявалі і стукалі ў бубен, і адзін хлопец пабачыў нас. “Ці вы калядоўшчыкі? Тады абавязкова ідзіце да маёй маці.” “А ці ваша маці будзе рада нас убачыць?” “Не, не, я пазваню.” І вось ён адкрыў дзверы. Нас завялі ў хату, а маці стояла, выпучыўшы вочы. “Што гэта за дзіўныя людзі, дзесяць чалавек у хату завялі?” Але хлопец і маці былі вельмі рады, што мы прыйшлі, і сын хацеў, каб мы ў яго хату зайшлі.
Наталка – Так, калядкі заўсёды з’яўляюцца нечым асаблівым для людзей, асабліва для дзяцей. Яны глядзяць на казу і пытаюцца ў бацькоў: “Што гэта такое? Што гэта за традыцыі?” Бацькі тлумачаць ім, і гэта таксама кранае сэрца. Як Ганя расказала, старэйшыя людзі ўзгадваюць сваю маладосць, як яны калядавалі. Гэта такая цеплыня, якая аб’ядноўвае і паказвае, як важна мець свае традыцыі і як яны адгукаюцца ў кожным з нас.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Яшчэ адна калядная імпрэза адбудзецца ў суботу, 11 студзеня, у Варшаве. Праграма ўключае абрады, песні і танцы, а таксама пачастункі. Вечар пройдзе па адрасе: Chata Numinosum, Jazdów 3/5.
З фалькларысткамі Наталкай і Ганяй гутарыла нашая карэспандэнтка Марына Савіцкая.
Беларускае Радыё Рацыя






