У Польшчы загінуў 32-гадовы Максім Чарняўскі, заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте». Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», прычынай трагедыі сталі сямейныя праблемы. Апошняе паведамленне ў Facebook Максім апублікаваў 14 сакавіка, дзе звярнуўся да дачок: «Я вас вельмі люблю і заўсёды буду любіць. Будзьце крышачку дабрэйшымі. Гэтаму свету так не хапае дабра…»

Чарняўскі вядомы як чалавек, які яшчэ ў 2011 годзе апублічыў спробы КДБ завербаваць яго. Пасля гэтага ён пераехаў у Польшчу, дзе заняўся айці-сферай і працаваў у страхавой кампаніі. Максім таксама цікавіўся астралогіяй і асабістым развіццём. У яго засталіся дачкі-блізняткі — Ружа і Ліля.






