Цела Змітра Каспяровіча знайшлі ў яго дома ў Варшаве. Вядома, што смерць 43-гадовага мужчыны наступіла не ў выніку натуральных прычын, але што адбылося — пакуль невядома.

Першым пра смерць Каспяровіча паведаміў тэлеграм-канал Nexta. Крыніцы «Нашай Нівы» пацвердзілі гэтую інфармацыю.
Каспяровіч быў у апазіцыі з юных гадоў, актыўна ўдзельнічаў у розных рухах, быў сябром Сойма Партыі БНФ, а зарабляў як прадпрымальнік. У 2022-м годзе Зміцер выехаў з Беларусі і прызнаўся, што супрацоўнічаў са спецслужбамі Беларусі. Справай смерці Змітра Каспяровіча займаецца паліцыя.






