Траіх жыхароў Жодзіна аб’явілі ўдзельнікамі так званага “экстрэмісцкага фармавання”. Яны змешчаны ў следчую турму № 8 па справе сэрвісу для адпраўкі лістоў у калоніі, пішуць праваабаронцы.

Аляксандра Мазура, Паўла Каранюхіна і былога палітвязня Аляксандра Лыкшына затрымалі ў Жодзіне ў сярэдзіне лістапада. Акурат у той час быў прызнаны “экстрэмісцкім” сайт ініцыятывы “Пісьмо.бел” і яе сацыяльныя сеткі. Пазней КДБ прызнаў ініцыятыву “экстрэмісцкім фармаваннем”. КДБ лічыць, што да яго маюць дачыненне затрыманыя ў Жодзіне мужчыны. Спачатку яны былі пад адміністрацыйным арыштам, а пасля ўзнікла крымінальная справа.
Сайт “Пісьмо.бeл” дазваляў дасылаць лісты зняволеным наўпрост са сваіх электронных прыладаў.
Беларускае Радыё Рацыя