BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Трэба асаблівую ўвагу звярнуць на малавядомых палітвязняў”

Падчас дапамогі палітвязням трэба звяртаць увагу на менш вядомыя прозвішчы, а не толькі на вядомых палітыкаў. У гэтых людзей слабейшыя сацыяльныя сувязі, асабліва ў замежжы пасля іх вызвалення.

Ганна Вішняк

Найперш у слова “падтрымка” ўкладаюцца клопат і фінансы, – перакананая былая палітзняволеная, якая зараз жыве ў Польшчы, Ганна Вішняк:

– Падтрымка – гэта “ўзяць за руку” чалавека, які аказаўся па-за сваёй краінай. Я хачу, каб усе, хто дапамагаюць, звярнулі ўвагу на тых, хто менш вядомы. Вядомым палітвязням прасцей, – у іх ёсць падтрымка, у іх ёсць у замежжы сябры, якія ім дапамогуць. Але сярод вызваленых ёсць шмат людзей невядомых і ва ўзросце. Ім вельмі складана.

Як паведамляе партал dessident.by, па стану на сёння, 29 верасня, у Беларусі налічваецца 1332 палітвязні. Крымінальны палітычна матываваны пераслед з моманту падзеяў 2020 года быў зафіксаваны ў адносінах да 8300 чалавек.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя