Застаецца вера ў тое, што ў бліжэйшы час яшчэ частка палітвязняў будзе вызваленая. Разам з тым нельга дзяліць людзей на больш ці менш вартых вызвалення, усе закладнікі рэжыму павінны выйсці на волю, – адзначыў былы палітвязень, філосаф Уладзімір Мацкевіч, які быў прымусова дэпартаваны ў Літву.

-Канешне, веру. Бо калі ў гэта не верыць, то нічога рабіць не трэба, а проста чакаць. А калі чакаць, то нічога не дачакаешся. Так што, без натхнення і веры ў тое, што гэта магчыма, проста немагчыма жыць і дзейнічаць. Трэба намагацца таго, каб выпусцілі ўсіх палітвязняў, усіх людзей, затрыманых па палітычных матывах. І нават шмат людзей сёння за кратамі, якія не маюць статуса палітвязня, увогуле, асуджаныя, закрытыя не па палітычных матывах, але ж усё роўна несправядліва. Шмат людзей, якія пакутуюць сёння ў лагерах і турмах, якіх я бачыў, па крымінальных артыкулах за нейкія ўчынкі. І ім давалі тэрміны зняволення неадпаведныя таму, што яны заслугоўвалі б.
Сітуацыя з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі застаецца жахлівай, а рэпрэсіі з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі не сціхаюць. Нягледзячы на тое, што ў верасні 2025 года былі вызваленыя 52 палітвязні ў выніку дыпламатычных перамоваў, сотні іншых застаюцца за кратамі.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя





