BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Нам усім трэба неяк перажыць гэтую зіму”

Ёсць вельмі вялікая верагоднасць таго, што ў 2026 годзе вайна завершыцца. Абодва бакі знясіленыя, таму ў фінале будзе капітуляцыя аднаго з бакоў.

Здымак ілюстрацыйны

Пра тое, што можа чакаць Украіну ў бягучым годзе сваім меркаваннем падзяліўся сузаснавальнік “Спільнобачення – spilno.tv” Валеры Драценка. Ён адзначыў, што пакуль што не скончыўся цяжкі зімовы перыяд:

– То бок нам усім трэба неяк перажыць гэтую зіму, я маю на ўвазе цывільнаму тылу. А што тычыцца перспектыў – нам крытычна неабходна атрымаць гэтае фінансаванне. Не так вырашальна, з якой крыніцы гэта будзе, ці нам рэпарацыйны гэты крэдыт зацвердзяць з рахункаў замарожаных расейскіх актываў, ці гэта нам скінуцца, якая Нарвегія ці іншыя нашы хаўруснікі.

На пачатак 2026 года сітуацыя на фронце застаецца напружанай, паколькі абодва бакі выкарыстоўваюць высокатэхналагічную зброю і беспілотнікі ў пазіцыйнай вайне на знясіленне. Аналітыкі прагназуюць, што 2026 год можа стаць перыядам пераходу да замарожвання актыўных баявых дзеянняў або пачатку складаных перамоваў, паколькі міжнародны ціск і эканамічныя рэсурсы бакоў дасягаюць крытычных межаў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя