BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Трэці месяц за кратамі палітзняволеная Ірына Пагадаева

Тры месяцы — столькі за кратамі перабывае палітзняволеная з Берасцейшчыны Ірына Пагадаева. Жанчыну асудзілі за арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці:

Да затрымання жыхарка Берасця працавала ў бібліятэцы ды выхоўвала дзяцей. Затрыманая ў траўні бягучага года, а ціск пачаўся на сям’ю яшчэ з лістапада мінулага года.

Падставай да завядзення справы стала ўключэнне ў спіс датычных да фэйсбук-суполкі “Лісты салідарнасці”, якую прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. Але асноўным парушэнне палічылі дасыланне па 4-5 рублёў палітвязням у СІЗА Менска, Гомеля і ў іншыя беларускія гарады. За паўтары гады жанчына паспела адправіць роўна 188 рублёў.

Міністэрствам Унутраных Спраў Рэспублікі Беларусь палітвязень уключаная ў так званы “спіс экстрэмістаў”. Прысуд — тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Знаходзіцца ў папраўчай калоніі №4.

Беларускае Радыё Рацыя