BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Трое маладых спартсменаў уцяклі з Беларусі

Трое маладых спартсменаў уцяклі з Беларусі. Цяпер яны ў Варшаве. 17-гадовы кандыдат у майстры спорту па вольнай барацьбе Уладзіслаў і 19-гадовы майстар спорту па тайскім боксе – навучэнцы школы алімпійскага рэзерву, 18-гадовы Іван – майстар спорту па лёгкай атлетыц. Хлопцы вельмі хочуць працягнуць заняткі спортам, але не ведаюць, з чаго пачаць, куды звярнуцца.

Гаворыць бацька Уладзіслава Андрэй Тупоўскі:

Я адказны за гэтых хлопцаў, таму я думаю, што нашы дэмакратычныя сілы павінны звярнуць на гэта ўвагу і дапамагчы гэтым спартсменам – маладым хлопцам здабыць нейкую платформу. Таму што цяпер у тых, хто займаўся спортам, нічога няма – ні школ, ні базы няма – нічога. У іх ёсць толькі наперадзе спорт. І тут яны з’ехалі з Беларусі і аказаліся на пустцы. Пустыня, нічога няма.

Паводле Андрэя Тупоўскага, мінакі будуць удзячны за прапановы па далейшых занятках спортам або за дапамогу ў гэтым кірунку. Яны добра праявілі сябе ў спорце і нельга страчваць іх навыкі, вынікі і талент. Жадаючым дапамагчы можна патэлефанаваць па тэлефоне: +48 453539106

Беларускае Радыё Рацыя