BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Тры гады батумскаму «Аксяродку»

Беларуская прастора «Аксяродак» у Батумі рыхтуецца да свайго трохгоддзя, якое адзначаць 26 верасня 2025 года.  З моманту заснавання ў 2022 годзе яна стала месцам, дзе беларуская культура і мова жывуць і развіваюцца ў Грузіі.

тры гады "Аксяродку"

Напярэдадні святкавання, пра дзейнасць «Аксяродка» распавяла стваральніца праекта Аксана Акуневіч:

-Нам атрымалася захавацца. У нас ужо трэцяе памяшканне: з зусім маленькай вясковай хаткі мы перараслі ў трохпавярховы будынак у цэнтры горада. Захавалася супольнасць і падтрымка беларусаў.

Аксана ўпэўнена, што засталіся ў «Аксяродку» сталыя праекты з самага пачатку існавання:

-З пастаянных праектаў, на шчасце, захаваліся беларускамоўныя настолкі. Атрымалася стварыць школу.  

Па неафіцыйных дадзеных, у Батумі засталося каля 4-х тысяч беларусаў, але данесці інфармацыю пра беларускія прасторы да тых, хто прыязджае, становіцца цяжка, бо яны амаль не карыстаюцца сацыяльнымі сеткамі.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя