BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Тры гады без Іллі Хрэнава: беларускі герой, які аддаў жыццё за Украіну

Тры гады таму, 3 сакавіка 2022 года, у баях за Бучу загінуў Ілля «Літвін» Хрэнаў – беларус, які з 2014 года стаяў на абароне Украіны. Ён удзельнічаў у баях пад Ілавайскам, Мар’інкай і Шырокіна, в пазней вярнуўся на фронт пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі.

Кажа кіраўнік Фонда “Вільна Білорусь” Аляксей Францкевіч:

Ілля Хрэнаў – гэта беларускі добраахвотнік, які ваяваў з пачатку расейска-ўкраінскай вайны, загінуў абараняючы Бучу. За Іллю Хрэнава мы вельмі ўдзячныя бучанскай адміністрацыі за тое, што ў Бучы з’явілася вуліца ў гонар беларускага героя. Перайменавалі тую вуліцу, дзе ён загінуў. Там стаіць флагшток, які адкрываў непасрэдна сам прэзідэнт Украіны. Усе, хто ўязджае па акружной і хоча наведаць Бучу, яны будуць ехаць па вуліцы ў гонар беларускага героя.

Акрамя перайменавання вуліц, фонд  “Вільна Білорусь”  працягвае збіраць экспанаты для Музея «Вольная Беларусь з Украінай у сэрцы”. У рамках гэтай працы нядаўна былі перададзеныя асабістыя рэчы Андрэя Краўчанкі, пазыўны “Зубр”, беларускага героя, які загінуў у жніўні 2022 года ва Украіне.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя