
Тры гады — столькі ўжо за кратамі знаходзіцца палітвязень з Берасцейшчыны Вячаслаў Маляйчук. Нарадзінцу Піншчыны былі прад’яўленыя абвінавачванні адразу па трох палітычна матываваных артыкулах крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь:
Палітвязня Вячаслава Маляйчука абвінавацілі ў такіх артыкулах як арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, арт. 295-3 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў, арт. 411 Крымінальнага кодэкса — Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы.
Агулам мужчыне прысудзілі 25 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Суддзі — Уладзімір Арэшка, Мікалай Сяргейка, Алена Вераб’ёва. Суд палічыў палітвязня датычным да тэрактаў у Чыжоўцы і ў вайсковай частцы ў Печах. Вячыслаў Маляйчук унесены ў спіс асобаў, якія “маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”. Пакаранне адбывае ў папраўчай калоніі №9.
Беларускае Радыё Рацыя