BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Тры гады таму на 5 гадоў засудзілі Вітольда Ашурка. Вырак стаўся смяротным

Вітольд пад час агалошвання прысуду.

Тры гады таму – 18 студзеня 2021 года ў Лідскім раённым судзе быў агалошаны прысуд Вітольду Ашурку. Суддзя Максім Філатаў засудзіў тады героя да 5 гадоў калоніі. Вырак, які быў агалошаны тым студзеньскім ранкам, па факце стаўся для Вітольда смяротным.

Суд над Вітольдам Ашуркам у раскладзе Лідскага суда на 18 студзеня 2021 года.

Максім Філатаў.

Вітольд годна трымаецца пад час прысуду.

Філатаў зачытвае прыватную пастанову да выраку суда.

Вітольд з годнасцю ўспрыняў агалошаны яму прысуд.

Суддзя і пракурор зрабілі сваю чорную справу, і пакідаюць залу суда.

На агалошванні прысуду было больш за паўсотні людзей з Ліды, Бярозаўкі і іншых гарадоў Беларусі. На наступны дзень 19 студзеня была заведзеная крымінальная і адміністрацыйная справы за салідарнасць з Вітольдам Ашуркам.

20 студзеня пачаліся масавыя арышты і суды над тымі, хто быў тады ў залі суда.

У суд загадзя былі сцягнутыя міліцыянты, каб фіксаваць тых, хто прыйшоў падтрымаць Вітольда. У грамадзянскай вопратцы – Якаў Крыжчэнка, які здымаў усіх на відэакамеру і пасля ілжэсведчыў у судах. З тэлефонам у руках – Мікалай Рабушка, які складаў пратаколы на затрыманых.

21 траўня стала вядома, што Вітольда Ашурка забілі ў Шклоўскай калоніі №17.

26 траўня Беларусь развіталася з Героем.

Апошнія секунды, калі мы бачылі Вітольда жывым.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя