Былы палітвязень Мікалай Карсюк з Берасця, былы ўладальнік аўтамайстэрні, 7 лютага выйшаў на волю. Ён адбыў трохгадовы тэрмін па справе Зэльцэра ў папраўчай калоніі №3 «Віцьба». Затрыманы і асуджаны, прайшоў праз усе колы пекла за слова «карма» у інтэрнэце на адрас загінулага кадэбіста.
Гаворыць Мікалай Карсюк:
– Да нас нельга было прыйсці з адвакатам, не прымалі перадачы. Толькі грошы на рахунак. У «атаварцы» ў турме ў Жодзіне нам давалі магчымасць атаварыцца толькі гаспадарчымі таварамі. То бок прадуктовымі таварамі атаварыцца нельга было. У ПК №3 патрапляеш і адразу ў ШЫЗА па прыдуманай прычыне, затым дабаўляюць яшчэ і яшчэ. Агульна я прасядзеў 60 сутак.
Паводле Мікалая Карсюка, ён знаходзіцца ў спісе «асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці». Дома пабыў некалькі месяцаў, не планаваў з´язджаць, але абставіны вымусілі. Папярэдзілі, што ў любы момант можа апынуцца зноў за кратамі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя