Тры гады – столькі за кратамі ўжо правёў палітвязень з Берасцейшчыны Мікалай Рой.
Ён асуджаны адразу па двух палітычна матываваных артыкулах крымінальнага кодэкса:
– Палітвязню Мікалаю Рою прад’явілі абвінавачванні па арт. 357 Крымінальнага кодэкса — змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам і арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім.
Інжынер-сістэматэхнік да затрымання працаваў у “Белтэлекаме”. Мае 4 дзяцей. Мужчына праходзіць па справе аб “тэрарызме”. Па версіі следства, з 14 ліпеня 2020 года да 6 студзеня 2022 года на тэрыторыі Беларусі, Турцыі, Польшчы, Украіны і іншых дзяржаў была нібы створана і дзейнічала арганізаваная злачынная група, асноўная мэта якой заключалася ва ўчыненні нявызначанай колькасці злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці. Сцвярджалася, што прадугледжваўся захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам.
Прысуд — 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Месца зняволення — папраўчая калонія №2.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя