BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Тры месяцы таму знікла Анжаліка Мельнікава

Тры месяцы таму знікла спікерка Кардынацыйнай рады 3-га склікання Анжаліка Мельнікава.

“Мы хвалюемся за яе, але праца ў арганізацыі адладжаная, яна ідзе”, – распавёў новы спікер КР Арцём Брухан:

-Каардынацыйная рада – гэта калектыўны, па-першае, інстытут. Па-другое, гэта сапраўды інстытут, які кіруецца сваім статутам. І там даволі добра распісаны ўсе працэдуры. І калі з адной асобай, якая нават на кіруючай пасадзе, штосьці адбываецца, – гэта можа быць знікненне, можа чалавек захварэў, усё што заўгодна, то адбываецца працэс, калі намеснікі, спікеры, віцэ-спікеры, яны проста гэты працэс далей каардынуюць. І пасля адбываецца абранне новага спікера.

“Можна колькі заўгодна крытыкаваць інстытуты, але давайце не забываць, што Анжаліка Мельнікава – чалавек, які знік. І давайце чакаць пра яе афіцыйнай версіі польскіх службаў, якія вядуць расследаванне”, – дадаў Арцём Брухан.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя