BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Тры месяцы за кратамі

Тры месяцы – такі тэрмін за кратамі знаходзіцца палітвязень з Берасцейшчыны Вячаслаў Панасюк.

Здымак ілюстрацыйны

Яму прад’явілі арт. 369 Крымінальнага кодэкса – абраза прадстаўніка ўлады:

Абвінавачванне ў адносінах да Вячаслава Панасюка заключалася ў тым, што ў красавіку 2021 года ў адной з сацсетак пад фатаграфіяй старшыні Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэту Уладзіміра Караніка, цытата нібы «маючы намер на публічную абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў», ён напісаў непрыстойны каментар, які «прыніжае гонар і годнасць пацярпелага».

Прысуд — два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хімія”). Суддзя — Марына Скалковіч. Вядома, што справа была абскарджаная ў судзе другой інстанцыі, аднак засталася без зменаў. Палітвязень адбывае пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу №55.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя