Паводле інфармацыі «Брэсцкай вясны», за апошні тыдзень з калоній выйшлі трое жыхароў Брэста, асуджаных за падзеі 2020 года.

Як стала вядома праваабаронцам, з 9 сакавіка на волі Віктар Панцялееў. Акрамя таго, па іх разліках, 10 сакавіка вызваліўся Максім Зіневіч, а 4 сакавіка – Аляксандр Цімафееў. Усе яны цалкам адбылі тэрмін. Асудзілі ўсіх трох мужчын за ўдзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла 10 жніўня 2020 у цэнтры Берасця. Дзеянні пратэстоўцаў тады кваліфікавалі як «удзел у масавых беспарадках».