BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Тры жыхары Беларусі дасягнулі ўзросту 110 гадоў

Паводле Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у краіне расце колькасць доўгажыхароў. Тры жыхары Беларусі дасягнулі ўзросту 110 гадоў, расказаў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай дапамогі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Мікалай Арол, паведамляе БелТА.

Па апошніх звестках, узросту больш за 100 гадоў дасягнулі звыш 600 чалавек. Цягам апошніх дзесяці гадоў іх колькасць складала каля 400. У 2023 годзе было каля 500 доўгажыхароў.

Мікалай Арол удакладніў, што з ліку ўсіх доўгажыхароў тром жыхарам Беларусі больш за 110 гадоў. Усе людзі гэтага дастойнага ўзросту знаходзяцца на ўліку ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Іх віншуюць з днём нараджэння і іншымі святамі.

Датычна гендарнага складу намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення дадаў, што 66% людзей старэйшых за 65 гадоў — жанчыны. Гэта значыць, на дзвюх жанчын гэтага ўзросту прыпадае адзін мужчына.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: /spring96.org