
Трыятланістцы Валянціне Зелянкевіч далі два гады «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэстах.
Пра гэта паведамляе “Трыбуна”.
Зелянкевіч у канцы жніўня 2020-га не працягнулі кантракт у менскiм клубе трыятлона «Трыстайл». Як казала спартсменка, дырэктар клуба Дзмітрый Талкачоў абяцаў ёй прадоўжыць супрацоўніцтва, аднак адмовіўся ад яго пасля таго, як убачыў «пратэсны» пост Зелянкевіч у інстаграме з фота, на якім яна стаяла з бел-чырвона-белым сцягам на праезнай частцы падчас аднаго з мірных мітынгаў.
Восенню 2020-га Зелянкевіч пераехала ў Расею, дзе працягвала трэніравацца, а таксама працавала трэнерам па трыятлоне і плаванні. Па інфармацыі «Трыбуны», Зелянкевіч вярнулася ў Беларусь, а неўзабаве пасля гэтага была затрыманая і заставалася за кратамі да суда.






