BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Турэцкая пракуратура пацвердзіла, што Анатоль Котаў пакінуў Турцыю

Пракуратура Турцыі прыслала афіцыйнае пацвярджэнне, што беларускі палітуцякач Анатоль Котаў выехаў праз порт Трабзон увечары 21 жніўня. Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку яго паплечнік Аляксандр Апейкін.

Анатоль Котаў, фота з яго асабістага архіву
Анатоль Котаў, фота з яго асабістага архіву

Адказ турэцкай пракуратуры не задаволіў Апейкіна: ён заяўляе пра нестыкоўкі. Улады Турцыі, кажа Апейкін, заяўляюць, што выезд адбываўся добраахвотна. Аднак “пашпарт мог адбіцца ў сістэме без прад’явіцеля, бо ў порце Трабзон пашпарты здаюць пачкамі пры пасадцы на судна”.

Сярод іншага, ён звяртае ўвагу на нестыкоўкі часу перасячэння мяжы Котавым і яго больш познімі паведамленнямі яшчэ з Турцыі.

Акрамя таго, ён кажа, што ёсць сведчанні пра намер Котава вяртацца назад у Польшчу.

Нагадаем, Анатоль Котаў знік пад канец жніўня падчас паездкі ў Турцыю. Паводле звестак СМІ, ён адплыў з порта Трабзона на прыватнай яхце, якая нібыта накіроўвалася ў Сочы.

Беларускае Радыё Рацыя