Творчае аб’яднанне “ТутэйшыЯ” прадставіла форму Беларускай вызвольнай арміі. Напрацоўкі для яе былі паказаныя Геральдычнай Радай летась на канферэнцыі палка Каліноўскага.
Працягвае прадстаўнік “Тутэйшых”:
-Пасля гэтай канферэнцыі Геральдычная Рада перадала Беларускай вызвольнай арміі гэтыя напрацоўкі. Прайшло ўжо паўгода, зроблена вялікая праца, каб усе гэтыя напрацоўкі стану эскізу на паперы былі ператвораны ў штосьці фізічнае і матэрыяльнае. Гэта вельмі шчыльная і цяжкая праца адмыслоўцаў, канструктараў, рамеснікаў, якія рабілі прататыпы і рабілі масавую вытворчасць фурнітуры.
Прэзентацыя формы была прымеркаваная да Дня Вайсковай Славы.
Беларускае Радыё Рацыя