У 17 гадоў беларус выйшаў на пратэсты і патрапіў у калонію — яму патрэбная дапамога на эміграцыі.

Ілля Бохан быў асуджаны да 3,5 гадоў калоніі паводле гучнай «пінскай справы». У зняволенні ён паспеў ажаніцца і развесціся, адчуць сапраўдную падтрымку родных, і адначасова — поўнае бяссілле перад сістэмай. Яго прыніжалі, каралі за любую дробязь, кляймілі як «палітычнага» і трымалі ў карцарах ды ШІЗА ў сценах з цвіллю, піша “Вясна”.
Пасля выхаду на волю Ілля быў вымушаны з’ехаць з Беларусі, бо яму пагражалі новым зняволеннем. «Адразу пасля вызвалення да мяне прыехаў ГУБАЗіК. Пасля праверкі тэлефона яны сказалі, што калі яшчэ раз мяне заўважаць на такіх мерапрыемствах [акцыях пратэсту], то прастрэляць калені». Цяпер Ілля жыве ў шэлтары ў Варшаве і спрабуе пачаць новае жыццё. На сайце “Вясны” ёсць кантакты для дапамогі хлопцу.