Калі выйшаў пасля першых 25 содняў арышту 22 жніўня, то ўбачыў, што Беларусь адрадзілася наноў, гаворыць Андрэй Шарэнда, актывіст «Еўрапейскай Беларусі», які выратаваўся ад турмы толькі тым, што паспеў збегчы ў 2021 годзе з краіны:
-16 жніўня ў Берасці адбылася самая масавая акцыя пратэсту ў сучаснай гісторыі. Тады на вуліцы выйшла каля 50 тысяч чалавек. І тады ўлады, каб крыху збіць пратэсты, пачалі вызваляць людзей з адміністратыўных арыштаў. Але мяне не выпусцілі. Тэрмін скончыўся 22 жніўня. Выйшаў і пабачыў зусім іншую Беларусь. Па вуліцах проста так хадзілі людзі з бел-чырвона-белымі сцягамі. Сцяжкі былі на машынах.
Але ў пачатку верасня Андрэя зноў арыштавалі на 60 сутак. Напрыканцы снежня – чарговы арышт. Неўзабаве была арыштавана і жонка Андрэя – Паліна Шарэнда-Панасюк. Яна да гэтага часу не выйшла з вязніцы.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя