Цэнтр новых ідэй прадставіў прамежкавую анлайн-справаздачу «Барометр рэпрэсій у Беларусі», якая носіць штоквартальны агляд сітуацыі ў краіне.
На важныя змены заканадаўства Беларусі, якія тычацца беларусаў у выгнанні, звярнула ўвагу юрыстка-міжнародніца, эксперт Беларускага Хельсінкскага камітэта Кацярына Дзяйкала:
-У адносінах да тых, хто з’ехаў, у 2023 годзе “пашпартны ўказ” як першы крок. Але на гэтым усё не скончылася і не скончыцца. Змененыя функцыі знешней выведкі, і там з’яўляецца новая функцыя, як апярэджванне пагроз нацыянальнай бяспецы за мяжой. І дадаць яшчэ змененую канцэпцыю нацыянальнай бяспекі, канкрэтны чалавек можа лічыцца пагрозай нацыянальнай бяспецы. Будзем чакаць у 2024 годзе актыўнасці ў дачыненні да тых, хто з’ехаў.
Асноўныя вынікі прамежкавага даследавання прадставіў старшы даследчык ЦНІ і сацыёлаг Генадзь Коршунаў, які звярнуў увагу на наўпроставае жаданне рэжыму запужаць беларусаў у выгнанні:
–Адбываецца зачыстка інфармацыйнай прасторы. Рэжым у Беларусі ўсё больш дакладна праводзіць размежаванне паміж лаяльнымі і нелаяльнымі яму грамадзянамі. Улады працягваюць нагнятаць трывогу і страх у грамадстве, у тым ліку праз прызнанне інфармацыйных крыніц экстрэмісцкімі матэрыяламі і рэалізацыю механікі “хапуноў”. Шмат у чым гэтая дынаміка стымуляваная набліжэннем электаральнай кампаніі, расце колькасць “хапуноў”, колькасць затрыманых хвалепадобна.
Паводле вынікаў даследавання, грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца па-за яе тэрыторыяй, складаюць асобную групу, адносна якой рэжым прымае ўсё больш дыскрымінавальныя нарматыўна-прававыя акты.
Тэкст даследавання: https://newideas.center/barometr-represiu-u-belarusi/
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя