Алеся Парфянкова хварэла на рак печані. Лячылася дома — адмаўлялася ад стацыянару, расказаў яе сваяк «Нашай Ніве». На мінулым тыдні Парфянковай спатрэбілася хуткая медыцынская дапамога. 10 красавіка жанчына памерла ў бальніцы. 12 красавіка яе пахавалі на Заходніх могілках у Менску. У 2022 годзе сястру і маці Васіля Парфянкова затрымлівалі пасля вобшуку ў кватэры. Тады іх асудзілі да 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Васіль Парфянкоў — былы беларускі палітвязень. Меркавана ён загінуў 26 чэрвеня 2022 года каля Лісічанска Луганскай вобласці. Парфянкоў быў разам з іншымі беларусамі з Палка імя Кастуся Каліноўскага на заданні — дапамагаў украінскім салдатам выйсці з горада.