BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Алеся Бяляцкага ў зняволенні пагаршаецца стан здароўя

61-гадовы палітзняволены кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» і нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі ўтрымліваецца за кратамі ўжо 1000 дзён. Жонка палітвязня Наталля Пінчук распавяла Associated Press, што апошнія паўгода Бяляцкі знаходзіцца ў адзіночнай камеры, нягледзячы на свае хранічныя захворванні.

«Ад людзей, якія выйшлі з турмы, мне стала вядома, што стан Алеся працягвае пагаршацца і ён не атрымлівае некаторыя неабходныя яму лекі», — сказала Наталля Пінчук.

Таксама яна заклікала ААН «дзейнічаць больш актыўна», каб дапамагчы Бяляцкаму і іншым палітзняволенымі ў Беларусі.

Падтрымаць Алеся: ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму.

вясна