BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У амаль тысячы беларусаў канфіскуюць жытло па палітычных справах

Амаль тысячы чалавек, якія з’ехалі з Беларусі, пагражае канфіскацыя пакінутай на радзіме нерухомасці. Пра гэта заявіў у эфіры тэлеканала АНТ прапагандыст Ігар Тур.

Ён нагадаў, што перад выбарамі ў Каардынацыйную раду Следчы камітэт распачаў крымінальную справу супраць двухсот пяцідзесяці сямі фігурантаў: удзельнікаў электаральнай кампаніі і арганізатараў.

“Ва ўсіх будзе канфіскавана ў даход дзяржавы нерухомасць, якая арыштаваная, апячатаная і завараная”, — цытуе Тура „Люстэрка“.  Тур заявіў, што апрача фігурантаў «справы Каардынацыйнай Рады», ёсць і іншыя беларусы, у якіх на радзіме арыштавалі нерухомасць па палітычных справах. Іх колькасць, паводле ягоных слоў, «падыходзіць да тысячы».

Беларускае Радыё Рацыя