BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У АПК прапанавалі адзначыць Дзень Нязломнасці

Прадстаўніцтва на нацыянальным адраджэнні АПК прапануе беларускім медыя адзначыць 2 лютага Дзень Нязломнасці — новае свята, прысвечанае гераізму, стойкасці і адданасці ідэалам свабоды. У мінулым годзе яго адзначалі як «Дзень герояў і гераінь».

Кажа выконваючы абавязкі прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі:

Сама гэтая дата прысвечана дню нараджэння беларускага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага. Але таксама яна знамянуе і подзвіг шматлікіх іншых беларусаў і беларусак, якія шмат патрацілі сілаў для таго, каб зрабіць нашую Радзіму свабоднай і шчаслівай. Не заўсёды шлях прыводзіў да перамогі, але тым не менш, яны за гэта змагаліся. Таму, калі ласка, прыкладзіце сваё сэрца і душу да таго, каб гэтае новае свята паўстала, як добрая дата беларускага новага календара.

У гэты дзень Прадстаўніцтва на нацыянальным адраджэнні прапануе беларускім медыя падрыхтаваць матэрыялы пра сучасных герояў, пра Кастуся Каліноўскага і агулам пра выбітных асоб мінулага і сучаснасці, чые каштоўнасці і ідэі важныя для захавання мовы, культуры і беларускай ідэнтычнасці.

Беларускае Радыё Рацыя