Арганізацыя збораў на падтрымку дзяцей палітвязняў, дапамога ў адаптацыі і легалізацыі ўжо былым беларускім палітвязням, правядзенне культурніцкіх сустрэч, напрыклад, з Аляксеем Палуянам, — так выглядаюць бягучыя справы прадстаўнікоў беларускай супольнасці ў Гішпаніі, — распавёў грамадскі дзяяч Аляксей Носаў:
– За лета прыехала досыць шмат былых палітвязняў. Таму мы займаемся зараз пераважна імі. Зразумела, паралельна вядзецца культурная праца. Будзе сустрэча з Аляксеем Палуянам. Будзем рабіць прэзентацыю яго фільма і творчую сустрэчу з ім. У асноўным зараз мы займаемся нашымі былымі палітвязнямі, таму што гэта вельмі балючая тэма. У Беларусі сапраўдная «мясарубка», людзі выходзяць з турмаў, новых набіраюць, тыя, што выйшлі, зноў трапляюць за краты.
Аляксей Носаў дадаў, што беларусы Валенсіі апошнім часам разам збіраюцца толькі на буйных палітычных мерапрыемствах ці падчас прыезду і выступу беларускіх культурніцкіх дзеячоў.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






