Мясцовая міліцыя паведамляе пра тры факты падпіскі мясцовых жыхароў на “экстрэмісцкія матэрыялы”, зафіксаваныя 7-13 кастрычніка. Гэтых людзей чакае штраф ці адміністрацыйны арышт. За папярэдні тыдзень у раёне за “экстрэмізм” затрымлівалі 5 чалавек.
У Астраўцы актыўна змагаюцца з так званым “экстрэмізмам”. У некаторыя тыдні “распаўсюд экстрэмізму” займае ў раёне першае ці другое месца сярод усіх правапарушэнняў.