BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Астравецкім раёне выявілі 27 “экстрэмістаў”

5 з іх адправілі пад адміністрацыйны арышт і канфіскавалі мабільныя тэлефоны (іншых верагодна аштрафавалі). Пра гэта паведаміў першы намеснік начальніка Астравецкага РАУС падпалкоўнік Валерый Бабраўніцкі.

Здымак ілюстрацыйны

Паводле яго слоў, віна гэтых людзей была ў “распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі пералік экстрэмісцкіх матэрыялаў”. У Астраўцы актыўна змагаюцца з так званым “экстрэмізмам”. У некаторыя тыдні “распаўсюд экстрэмізму” займае ў раёне першае ці другое месца сярод усіх правапарушэнняў.