BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У бабруйскай калоніі № 2 — рост захворванняў на пнеўманію

На пачатак красавіка медыцынская частка гэтай калоніі была запоўненая асуджанымі з запаленнем лёгкіх або віруснай пнеўманіяй. Пра гэта паведамляе праваабарончы тэлеграм-канал Mayday.team.

Здымак ілюстрацыйны

Паводле інфармацыі каналу, у некаторых вязняў назіраліся ўскладненні. На сёння некаторыя з іх знаходзяцца ў бальніцах Бабруйска. У гэтай калоніі ўтрымліваюцца каля сотні палітычных вязняў. Сярод іх – прафсаюзны лідар Генадзь Фядыніч, журналіст Павел Мажэйка, блогер Андрэй Казлоў (Шэры кот), Эдуард Бабарыка ды іншыя.