BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Бабруйску збіраюць подпісы супраць знішчэння вядомай мазаікі

У Бабруйску абвясцілі збор подпісаў пад зваротам да мясцовых уладаў з просьбай перагледзець рашэнне аб знішчэнні мазаікі на будынку гарадской лякарні хуткай медыцынскай дапамогі імя Марзона.

Пра тое, што мазаіка апынулася ў небяспецы, стала вядома ў пачатку гэтага года.

Пано было створана ў 1968 годзе бабруйскім мастаком Сямёнам Абрамавым і за гэтыя гады зрабілася адным з вядомых месцаў горада. Але цяпер корпус лякарні хочуць знесці разам з ім.

Аўтары петыцыі просяць “зрабіць захады, каб не дапусціць парушэння заканадаўства і паспрыяць захаванню мазаікі праз рэканструкцыю, якая прадугледжвае перанос твора мастацтва на іншае месца або ў музейныя фонды”. 

Беларускае Радыё Рацыя