У Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы не хапае траціны персаналу, пустуе кожнае 12-е штатнае месца. Гэта вынікае з дадзеных, апублікаваных дзяржаўнай газетай “Полацкі веснік”.
Адным са спосабаў замацавання кадраў на месцах медыя называе “наданне жылля”. Згодна з апублікаванымі на пасяджэнні данымі, летась Полацкі райвыканкам выдзеліў з гэтай мэтай 8 арэндных кватэраў.
Беларускае Радыё Рацыя