У пачатку снежня ў Баранавічах прайшлі масавыя затрыманні былых работнікаў і журналістаў ліквідаванай прыватнай газеты «Intex-press». Вядома пра затрыманне сямі чалавек у рамках артыкула аб садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці, паведамляе «Берасцейская вясна».

«Інтэкс-Прэс» быў найбуйнейшым незалежным рэгіянальным выданнем Беларусі. Першы нумар газеты выйшаў у 1994 годзе.
Пасля выбараў рэдакцыя сутыкнулася з блакіроўкамі, ператрусамі, штрафамі і канфіскацыяй тэхнікі.
У 2021 папяровая версія выдання спыніла выхад праз рэпрэсіі. У 2023 годзе сайт і сацсеткі «Інтэкс-Прэса» былі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.






