BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Баранавічах яшчэ 8 чалавек асудзілі да калоніі за ўдзел у пратэстах 2020 года

У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавіч 31 траўня агучылі вырак па чарговаму масаваму суду за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года. Паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса да пазбаўлення волі асудзілі адразу восемь чалавек: Канстанціна Калягу, Эрыка Каласоўскага, Івана Пацко, Аляксандра Лаўрушчыка, Івана Дрыка, Паўла Сергіеню, Дзмітрыя Філіповіча, Арцёма Лапіча.

Справу з 7 траўня разглядала Вікторыя Пакунова. Вядома, што некаторых з фігурантаў справы затрымалі падчас «хапуноў». Так, напрыканцы снежня 2023 года быў затрыманы Іван Дрык, якому на момант удзелу ў акцыях пратэсту не было 18 гадоў.

Нагадаем, на Берасцейшчыне да гэтага часу працягваюцца масавыя затрыманні і суды за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Так за красавік гэтага году вынеслі прысуды па «народным» артыкуле ўжо 17 жыхарам Баранавічаў.

вясна